ЯРАСЛА́ЎСКАЯ ПАРО́ДА буйной рагатай жывёлы,
малочнага кірунку. Выведзена ў 19 ст. ў Яраслаўскай вобл. (Расія) шляхам адбору і паляпшэння мясц. жывёлы. Разводзяць у Расіі. Канстытуцыя далікатная. Касцяк моцны. Тулава расцягнутае. Галава сухая, лёгкая. Вымя сярэдняй велічыні, залозістае. Маса кароў 470—550 кг, быкоў 700—860 кг. Асн. масць чорная, галава белая. Сярэдні надой малака 3500—4000 кг, тлустасць малака 4—4,2%.
т. 18, кн. 1, с. 297
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)